Аляксандр Паўлавец павінен выплаціць брэсцкаму "Дынама" 125 тысяч еўра

12/11/2020 - 08:19

Аляксандр Паўлавец павінен выплаціць брэсцкаму "Дынама" 125 тысяч еўра за незаконнае скасаванне кантракту. Такое рашэнне прыняў па заяве клуба Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ.

Пра тое, што абаронца футбольнай зборнай Беларусі і брэсцкага "Дынама" працаўладкаваўся ў Расіі ў ФК "Ростов" стала вядома ў сярэдзіне кастрычніка. Меркавалася, што футбаліст з'явіцца ў там у пачатку 2021 года пасля заканчэння кантракту з дынамаўцамі, аднак ён з'ехаў раней. І як высветлілася, ФК "Дынама-Брэст" мае да яго прэтэнзіі. Спачатку клуб запатрабаваў з футбаліста грашовую кампенсацыю ў памеры 700 тысяч еўра, пасля — 350 тысяч. Аднак у федэрацыі палічылі, што гэтая сума "неадпаведная і непрапарцыйная", і яе скарацілі.

Паўлаўцу 24 гады. Ён — ураджэнец Барысава. Гуляў у складзе БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ", гродзенскага "Нёмана". За брэсцкае "Дынама" выступаў з 2019-га, у яго складзе стаў чэмпіёнам краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі