Аляксандр Фядута: Імітаваць можна ўсё, нават дыялог

04/03/2016 - 10:54

Калі ўлада сапраўды захоча правесці рэформы — яна ведае імёны і прозвішчы людзей у апазіцыі, якія для гэтага патрэбныя. І, прабачце, для гэтага не трэба хадзіць па кабінетах дэпутатаў. Бо калі трэба, то чалавека знойдуць, дзе б ён ні знаходзіўся. А што да сітуацыі вакол таго, што адбываецца сёння… Ну, прабачце, улада яшчэ атрымлівае грошы з Усходу і спадзяецца атрымаць грошы на Захадзе, і тыя хлопчыкі і дзяўчаты, якія ляцяць наперадзе цягніка, успрымаюцца ёй не як партнёры. Гэта абслугоўваючы персанал. 

Аляксандр Фядута: Справа ж не ў касметычным рамонце — трэба мяняць адносіны паміж уладай і грамадствам. І тут трэба дамаўляцца не з тымі, хто прыходзіць да цябе і кажа: “Мы да вашых паслугаў!” Дамаўляцца неабходна з найбольш радыкальнымі. І самае смешнае, што ва ўлады мажлівасць дамовіцца з рэальнымі радыкальнымі апанентамі ёсць дагэтуль. Але ўлада ўвесь час робіць выгляд, што ёй гэта не патрэбна. Ну, не патрэбна значыць не патрэбна! Хай дамаўляецца з хлопчыкамі і дзяўчатамі. 

Еўрарадыё: Ці патрэбныя вулічныя акцыі пратэсту, якія сёння ладзіць апазіцыя?

Аляксандр Фядута: Нічога не магу сказаць на гэты конт, бо я не ведаю сапраўднага настрою беларускага грамадства. А той жа малы бізнес — гэта яшчэ не ўсё беларускае грамадства. У нас, на жаль, сёння няма сапраўднай незалежнай сацыялогіі, каб можна было паставіць такое пытанне. 

Фота Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі