Алешкі: што адбываецца ў горадзе, які расіяне даводзяць да голаду

21/09/2026 - 14:43

Алешкі, здымка з дрона / 34_marinebrigade

Горад Алешкі ў Херсонскай вобласці, дзе ў 2019 годзе жыло да 25 тысяч чалавек, цярпіць гуманітарную катастрофу. Цяпер там застаецца каля дзвюх тысяч чалавек, сярод іх — 50 дзяцей.

З мая ў акупаваны расійскімі войскамі населены пункт не паступаюць харчовыя прадукты і лекі. Расійскія вайскоўцы ўсяляк перашкаджаюць гуманітарным арганізацыям і валанцёрам эвакуіраваць людзей, якія засталіся, або даставіць ім неабходныя рэчы. У прыватнасці, 1 верасня паведамлялася, што падчас адной з такіх місій расіяне атакавалі чатыры валанцёрскія аўтамабілі.

"Расія свядома стварае гуманітарную катастрофу на часова акупаваным левабярэжжы Херсонскай вобласці. Блакіруе дастаўку харчавання і медыкаментаў, перашкаджае працы гуманітарных місій і эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва. Людзей фактычна пазбаўляюць выбару, а разам з ім — і шанца на выратаванне", — каментаваў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга.

Паводле слоў міністра, у горадзе, дзе няма электрычнасці і газу, каб выжыць, жыхары шукаюць рэшткі ежы і збіраюць траву. Пры гэтым грамадзянскіх пастаянна пераследуюць і атакуюць FPV-дроны.

Пра тое, як жыхары Алешак выжываюць гэтыя чатыры месяцы ва ўмовах блакады, распавялі журналісты "Навін Данбаса".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі