Акупаваны Херсон / Суспільне Херсон
Кіраўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда прызнаў начны абстрэл двух мастоў з боку УСУ, піша ВВС.
У эфіры тэлеканала Расія 24 ён заявіў, што ў чыгуначны мост трапілі дзве ракеты.
"Абстраляны Антонаўскі мост, і крыху вышэй па плыні яшчэ чыгуначны мост, туды таксама дзве ракеты прыляцелі", — сказаў Сальда.
Факт абстрэлу Антонаўскага моста пацвердзілі сёння раніцай прадстаўнікі як Расіі, так і Украіны. Аднак гэта першае афіцыйнае пацверджанне з боку акупацыйнай адміністрацыі факту абстрэлу яшчэ і другога моста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут