Актывіста Паўла Батуева асудзілі на 15 сутак "за супраціўленне міліцыі"

26/11/2021 - 17:37

Салігорскі актывіст Павел Батуеў асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле "за супраціў міліцыі", паведамляе "Наша Ніва". 

Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў за дачкой у садок. У той жа дзень у яго кватэры і ў кватэры бацькоў прайшоў ператрус. Праваахоўнікі паведамілі, што гэта звязана з крымінальным артыкулам за абразу. Праз тры дні мужчына не выйшаў на волю. У РАУСе сваякоў Паўла запэўнілі, што да заўтра ён дакладна будзе ў ізалятары. Пасля дома ў Батуева паўторна прайшоў ператрус, а следчы паведаміў сям’і, што Павел аказаў супраціў міліцыі і яму за гэта прысудзілі 15 сутак. 

Наколькі вядома, абвінавачванняў па крымінальных артыкулах Паўлу не прад'яўлялі.

Раней Павел Батуеў распавёў у эфіры Еўрарадыё пра петыцыю супраць будаўніцтва праваслаўнага храма ў зялёнай зоне Салігорска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі