Акадэмік: Омікрон не стане выйсцем з пандэміі каранавіруса

23/01/2022 - 09:19
Фота носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё

Амікрон не стане выйсцем з пандэміі COVID-19, бо яго распаўсюджванне падвышае рызыку з'яўлення новага штаму, устойлівага да вакцынаў, лічыць дырэктар маскоўскага Цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург.

"Не, ён нам не дапаможа выйсці з пандэміі па тым простым чынніку, што чым больш ён размнажаецца і чым часцей ён перадаецца, тым з большай верагоднасцю могуць узнікнуць новыя штамы", — кажа доктар.

Галоўным інструментам барацьбы з каранавірусам, у тым ліку з омікронам, акадэмік лічыць вакцынацыю.

"Таму што ніхто вам не гарантуе, нават я, што заўтра ў выніку прыроднай натуральнай селекцыі не з'явіцца штам, які не будзе рэагаваць на вакцыны, якія зараз выкарыстоўваюцца", — тлумачыць эксперт.

Пра тое, што омікрон-штам можа прывесці чалавецтва да выйсця з пандэміі каранавіруса, на пачатку студзеня паведамілі навукоўцы з ПАР — менавіта там упершыню выявілі гэтую мутацыю COVID-19. Па іх інфармацыі, доля смерцяў ад агульнай колькасці шпіталізацыі падчас распаўсюджвання омікрону знізілася і склала 4,5%, тады як у папярэднія хвалі паміралі каля 21% ад тых, хто паступіў у бальніцы. Таксама па іх словах скарацілася сярэдняя працягласць знаходжання ў бальніцы — з 8,8 дзён да чатырох, і колькасць шпіталізацый у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі — з 4,3 да 1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі