"Адзіны" ці адзін — у якога кандыдата больш шанцаў на выбарах?

31/01/2020 - 08:20

Пяць апазіцыйных структур ініцыявалі 27 студзеня  працэдуру абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2020 года. Але гэта не азначае, што іншых кандыдатаў, апроч адзінага і дзейнага кіраўніка дзяржавы, у спісах прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта не будзе. Ёсць структуры, якія ні з кім аб'ядноўвацца не жадаюць і пойдуць на выбары сваім кандыдатам.


Ці сапраўды ўсе, хто не далучыўся да працэдуры абрання адзінага кандыдата, — спарынг-партнёры ўлады? Ці зможа ЛДПБ сабраць неабходныя для рэгістрацыі свайго кандыдата 100 тысяч подпісаў? Пойдзе кандыдат ад ЛДПБ да канца ці здымецца з выбарчага марафону на пэўным этапе?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі