Адвакат Віталь Брагінец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту

25/05/2022 - 16:03

Адвакат Віталь Брагінец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у "непадпарадкаванні" міліцыянерам.

Брагінца затрымалі 23 траўня. Пра гэта стала вядома раніцай у аўторак. У Партызанскім РАУС адваката правяралі "на датычнасць да пратэснай дзейнасці", а скончылася ўсё складаннем пратакола.

Раней быў затрыманы мінскі адвакат Аляксандр Данілевіч. Яго затрыманне выклікала розгалас у замежжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі