Адвакат расказала пра стан палітвязня Сцяпана Латыпава

04/06/2021 - 10:17

Да палітвязня Сцяпана Латыпава змагла трапіць адвакат. “Самаадчуванне здавальняючае, цытуе яе словы TUT.by. —  Трымаецца стойка. Перажывае за родных”.

Медыцынскую перадачу ў СІЗА № 1 для Сцяпана Латыпава прынялі. 1 чэрвеня над палітвязнем пачаўся суд. Падчас яго ён паспрабаваў асадкай перарэзаць сабе горла ў зале суда. Перад гэтым ён заявіў, што супрацоўнікі ГУБАЗіК пагражалі пачаць крымінальныя справы на яго сваякоў, суседзяў, калі ён не дасць прызнальныя паказанні. Актывіста з мінскай "Плошчы Перамен" судзяць за "арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры" і "супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку". Латыпаў жа ў судзе сваёй віны не прызнаў.

Сцяпану Латыпаву зрабілі аперацыю, а пасля перавялі ў СІЗА. Суд пасля перапынку адновіцца 10 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі