Аднаўляюцца авіяпералёты паміж Беларуссю і Расіяй

18/09/2020 - 19:52

Ужо з 21 верасня Расія аднаўляе авіязносіны з Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам і Рэспублікай Карэя. 

"Па выніках пасяджэння прынята рашэнне аб аднаўленні на ўзаемнай аснове міжнародных авіязносін з 21 верасня з Казахстанам (горад Нур-Султан), Кыргызстанам (горад Бішкек) і Беларуссю (горад Мінск)", — цытуе БЕЛТА паведамленне расійскага аператыўнага штаба па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Таксама з 27 верасня Расія аднаўляе авіязносіны з Рэспублікай Карэя.

Рэйсы з Масквы будуць раз на тыдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі