Ад сцёкаў з фермы ў рацэ на Навагрудчыне загінула рыба

22/07/2025 - 09:21

У рацэ Ятранцы ад сцёкаў гною загінула рыба / Мінпрыроды

21 ліпеня жыхары вёскі Ярошычы ў Навагрудскім раёне паведамілі, што ў раку Ятранку трапілі гнойныя сцёкавыя воды з мясцовай малочна-таварнай фермы.

На месца выехалі інспектары Навагрудскай інспекцыі аховы прыроды. "Візуальны агляд пацвердзіў: сцёкі трапілі ў раку па рэльефе мясцовасці", — адзначаюць у Мінпрыроды.

Спецыялісты ўзялі пробы вады і грунту для аналізу на забруджвальныя рэчывы. Пры гэтым яны зафіксавалі масавую гібель рыбы ў вадаёме.

У рацэ Ятранцы ад сцёкаў гною загінула рыба / Мінпрыроды
У рацэ Ятранцы ад сцёкаў гною загінула рыба / Мінпрыроды

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі