Міхаіл Кірылюк / fecebook.com
Пакуль у Мінску прымаюць законы супраць "прапаганды бяздзетнасці" і выстаўляюць на аўкцыёны кватэры палітвязняў, юрыдычнае кальцо вакол беларускага рэжыму працягвае сціскацца. Суд ЕС адхіліў пазоў "Беларуськалія", а ўкраінскаму МЗС перадалі падрабязны 30-старонкавы даклад пра ператварэнне Беларусі ў ваенны плацдарм — з усімі дэталямі: ад мабілізацыі грамадзянскіх грузавікоў у калоны да інструкцый Міністэрства аховы здароўя па сартаванні параненых і размяшчэнні ракет "Арэшнік".
Чаго чакаць ад "ультыматуму Зяленскага" і ці дапамогуць уладам бронекамізэлькі для апалчэння, калі эканамічныя і прававыя механізмы ўжо запушчаныя?
Пра гэта і многае іншае гаворым у эфіры Еўрарадыё з юрыстам Міхаілам Кірылюком.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут