Абы не было вайны і адзіноты ў Еўропе — #ІхНоравы

24/10/2023 - 18:51

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль Украіна спрабуе ўсталяваць поўны агнявы кантроль над Крымам, тысячы ізраільцян запісваюцца на курсы па стральбе і самаабароне. Тым часам у Бразіліі бандыты зладзілі найбуйнейшую атаку на сістэму грамадскага транспарту. І што б мы рабілі без добрых навін, калі б не еўрапейцы, якія прыдумалі, як дапамагаць пенсіянерам пераадольваць адзіноту.

Пра ўсё гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".

 

Тысячы ізраільцян вучацца страляць

У Ізраілі расце попыт на курсы па стральбе і самаабароне. Тысячы людзей падаюць заяўкі на ліцэнзію на нашэнне зброі.

У трэніровачным цэнтры па самаабароне ў раёне Іерусаліма кіпіць праца. Шэсць дзён на тыдзень сюды прыязджаюць цывільныя асобы з усёй дзяржавы і габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе Іярдана. Тут яны практыкуюцца ў стральбе.

Пасля нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль колькасць наведнікаў цэнтра рэзка вырасла. Тут шмат тых, хто ніколі не трымаў у руках зброі.

Еўропа пакутуе ад адзіноты

Данія, Швецыя, Бельгія, Нідэрланды, Германія, Вялікабрытанія і Нарвегія правялі больш за 45 мерапрыемстваў па праграме i2i. Некаторыя з іх накіраваныя на пераадоленне ізаляцыі сярод маладых людзей, іншыя прызначаныя для пажылых.

Напрыклад, на людзях сталага веку засяродзіліся ў Нарвегіі.

Эльзе Ліндланд, якая жыве адна, карыстаецца спецыяльным экранам для сустрэчы з блізкімі.

Яе сям'я можа размаўляць з ёй, адпраўляць фатаграфіі і паведамленні, не націскаючы пры гэтым ні адной кнопкі.

"Самае прыгожае ў гэтым экране тое, што ёй не трэба адказваць, бо яна не ведае, як гэта зрабіць, ды і не трэба, — тлумачыць унучка Эльзы Сельма Хофман Ліндланд. — Карыстацца ім вельмі проста, ёй проста трэба знаходзіцца ў пакоі".

У праекце ўдзельнічаюць 25 арганізацый і кампаній у Паўночнай Еўропе. Напрыклад, сацыяльны цэнтр у Арэндале, дзе працуюць валанцёры, прапануе харчаванне і розныя мерапрыемствы, якія звязаныя з сацыяльнай інтэграцыяй і дабрабытам людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі