Пасля расійскіх войскаў у населеных пунктах пад Кіевам засталася разруха і смерць / Бабель
Ірпень, Буча, Гастомель і ўся Кіеўская вобласць вызваленыя ад расійскіх войскаў, паведамляе намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
У вызваленых населеных пунктах разруха, а на вуліцах целы загінуўшых людзей у цывільным. У некаторых звязаныя рукі за спіной.
Раніцай 3 красавіка расіяне абстралялі Адэсу. Сілы супрацьпаветранай абароны зьбілі некалькі ракет, але іншыя дасягнулі мэты. У розных раёнах горада пачаліся пажары, але, па звестках спікера Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Братчука, абышлося без ахвяр.
У суботу ва Украіне знішчаны найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод — Крэменчугскі, піша кіраўнік Палтаўскай абласной адміністрацыі Дзмітрый Лунін.
— Акупанты масіравана абстралялі Крэменчугскі НПЗ і навакольныя яго склады гаруча-змазачных матэрыялаў. На жаль, інфраструктура прадпрыемства знішчаная. Завод не працуе. Нашы ратавальнікі працягваюць гераічна тушыць пажар. На шчасце, экалагічнай катастрофы няма, ГСНС кантралюе сітуацыю, — паведамляе Лунін.
Да вайны Украіна разлічвала нарасціць магутнасці па перапрацоўцы нафты на Крэменчугскім НПЗ, каб менш залежаць ад паставак паліва з іншых краін.
Замежнікі змогуць пакінуць Марыупаль. Аб гэтым прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіўся з Пуціным.
— З Бярдзянска замежныя грамадзяне могуць быць эвакуяваныя па любым гуманітарным маршруце: наземным транспартам у Рэспубліку Крым або на падкантрольныя кіеўскаму рэжыму тэрыторыі, а таксама марскім транспартам па абраных напрамках, — паведамляе Мінабароны Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут