Абітурыенты змогуць запісацца на падачу дакументаў праз электронную чаргу

12/02/2025 - 10:50

Абітурыенты, ілюстрацыйнае фота

Сёлета для абітурыентаў пачне дзейнічаць электронная чарга для падачы дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Абітурыент зможа забраніраваць дату і час наведвання прыёмных камісій у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). Опцыя будзе даступная ўдзельнікам ЦТ і ЦЭ, якія здавалі іх у 2024 і 2025 гадах.

У пілотным рэжыме доступ да электроннай чаргі адчыняць пасля рэпетыцыйнага іспыту ў лютым-сакавіку. Паўнавартасна яна пачне працу за некалькі дзён да пачатку прыёму дакументаў у ВНУ.

Пасля рэзервацыі часу візіту ў прыёмную камісію абітурыент атрымае эсэмэску ад РІКВ. У ёй будуць пазначаны выбраныя ВНУ, спецыяльнасць, дата і час падачы дакументаў. Таксама ў асабістым кабінеце можна будзе загрузіць талон на візіт.

Пры гэтым захаваецца магчымасць падаць дакументы і ў парадку жывой чаргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі