Абітурыенты здаюць ЦТ па грамадазнаўстве

15/06/2019 - 09:33

Беларускія абітурыенты сёння пішуць ЦТ па грамадазнаўстве. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, на гэты прадмет запісалася каля 15 тысяч чалавек.  Іспыт пачаўся ў 11:00.

Раней на гэтым тыдні прайшло ЦТ па беларускай мове (11 чэрвеня) і па рускай мове (13 чэрвеня). У РІКВ адзначаюць, што тэставанне па беларускай прайшло без парушэнняў, аднак 4 чалавекі не здолелі завяршыць яго "па медыцынскіх паказаннях".

Вынікі тэстаў будуць вядомыя праз 7-10 дзён пасля правядзення выпрабаванняў.

Наступным ЦТ будзе матэматыка, выпрабаванне адбудзецца 17 чэрвеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі