Абаронца Марыупаля паведаміў пра смерць дзяўчынкі на "Азоўсталі"

27/04/2022 - 17:49

Абаронца Марыупаля Іван Бондан паведаміў пра смерць дзяўчынкі на "Азоўсталі". Яна загінула падчас чарговай расійскай авіяцыйнай бамбардзіроўкі. Месяц таму Богдан сустрэў яе ў адным з бомбасховішчаў. На выгляд дзяўчынцы было 10-12 гадоў. Яна падарыла яму сваю мяккую цацку.

"Прабач..., што не паспелі цябе эвакуіраваць і даць магчымасць зноў радавацца жыццю...", піша баец у Facebook.

Украінскія вайскоўцы з пачатку сакавіка вядуць абарону Марыупаля ў акружэнні. Яны ўжо неаднаразова заяўлялі, што ў падвалах "Азоўсталі" хаваюцца сотні грамадзянскіх, у тым ліку дзеці. Аднак дагэтуль эвакуяваць іх адтуль не атрымліваецца. У сераду стала вядома, што там жа знаходзяцца больш за 600 параненых вайскоўцаў, ёсць параненыя цывільныя і ім тэрмінова патрэбна меддапамога. Рэсурсы абаронцаў практычна скончыліся — няма медыкаментаў, не хапае медперсаналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі