Абаронца БАТЭ Максім Валадзько перайшоў у тульскі “Арсенал”

13/01/2019 - 09:50

Гулец БАТЭ і футбольнай сборнай Беларусі Максім Валадзько перайшоў у тульскі “Арсенал”. Кантракт разлічаны на паўгода, паведамляе прэс-служба расійскага клуба.

Максіму Валадзько 26 гадоў, ён гуляў у складзе БАТЭ з 2009 года. Сем разоў быў чэмпіёнам Беларусі, 5 — уладальнікам Суперкубка і аднойчы — Кубка Беларусі. Футбаліст правёў болей за 200 матчаў, у якіх забіў 14 мячоў.

З 2014 года Валадзько выступае за нацыянальную зборную, дзе правёў 30 матчаў.

Тульскі “Арсенал” пасля першай часткі расійскага чэмпіянату займае 11-е месца сярод 16 удзельнікаў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі