9 ліпеня праз пункт "Прывалка" дзве гадзіны не будуць прапускаць легкавікі

07/07/2017 - 10:07

Раніцай у нядзелю, 9 ліпеня прапускны пункт "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы на дзве гадзіны будзе закрыты для легкавых аўтамабіляў. Папярэджанне пра гэта размясціў на сваім сайце Дзяржаўны памежны камітэт.

Рух будзе абмежаваны з 10:00 да 12:00. Непапулярнае рашэнне прынятае ў сувязі з правядзеннем міжнароднага Марафона сяброўства "Гродна — Друскінінкай 2017".

"Для больш камфортнага і хуткага перасячэння мяжы рэкамендуем выбіраць іншыя маршруты руху", — папярэджвае Дзяржпамежкамітэт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі