8 верасня па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +21

07/09/2022 - 20:00

У чацвер, 8 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 са знакам "плюс", месцамі будзе да 8-9 цяпла, а ў асобных раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да -2. Удзень прагназуецца +13...+19, а па паўднёвым захадзе краіны нават да 21 вышэй за нуль.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі