47 сем'яў у Мазыры засталіся без кватэраў — "Флагшток"

17/09/2026 - 11:10

Мазырчукі, якія запісалі зварот да Лукашэнкі / кадр з відэазвароту на TikTok

У Мазыры статус новабудоўлі змянілі за два тыдні да здачы дома. У выніку 47 сем'яў не змаглі атрымаць у ім чаканыя кватэры. Пра гэта мазырчукі заявілі ў звароце на імя Лукашэнкі, які выклалі ў TikTok, заўважыла выданне "Флагшток".

Гаворка ідзе пра дом па адрасе вуліца Нафтабудаўнікоў, 40.

Раней кватэры былі прызначаныя для людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаялі ў адпаведнай чарзе. А цяпер новае жыллё зрабілі арэндным.

15 верасня дырэктар УКБ сказаў, што кватэры, якія планаваліся для ільготнікаў, пераходзяць у статус арэндных. "Ільготныя катэгорыі грамадзян былі выкінутыя за борт", — абураюцца аўтары звароту.

У сацсетках людзі пішуць, што дом першапачаткова будаваўся як долевы, а потым яго абвясцілі арэндным:

"Сем'і засталіся проста за бортам. Хтосьці прадаў машыну, кватэру, хтосьці ўжо мусіў праз два тыдні з'ехаць з арандаванага жылля. На ўсе пытанні, што людзям рабіць, дырэктар УКБ адказваў: "Не ведаю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі