Гандбаліст мінскага СКА Іван Броўка аб'явіў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры. У 40 гадоў. Як паведамляе прэс-служба армейцаў, Броўка застанецца ў камандзе, з наступнага сезону будзе працаваць з маладымі гульцамі і стане начальнікам БДУФК-СКА. Ён прызнаецца, што яму "крыху трывожна", у якасці трэнера гандбаліст-ветэран сябе пакуль не бачыць, а з адміністрацыйнай працай будзе "разбірацца".
Івана Броўку называюць "унікальным і легендарным гандбалістам нашай эпохі". У 39 гадоў ён працягваў гуляць за нацыянальную зборную. За час выступлення за яе гандбаліст у 207 матчах закінуў 607 мячоў (гэта другі паказчык у гісторыі беларускага гандболу).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.