331 беларус атрымаў у Літве адмову ў дазволе на жыхарства

04/05/2023 - 13:43
Вільня / pixabay.com

Тысячы беларусаў у Літве атрымалі дазвол на жыхарства. Адмову атрымаў толькі 331 чалавек. Пра гэта ў гутарцы з Радыё "Свабода" расказала дырэктарка Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце.

Па яе словах, такія адмовы звязаныя найчасцей з пытаннямі нацыянальнай бяспекі: "Гэта было праз пагрозы для краіны. У тым ліку праз адказы ў анкеце, якую трэба запаўняць пры падачы дакументаў. Некаторыя апраўдвалі дзеянні Расіі. Некаторыя складанай мовай спрабуюць нешта тлумачыць".

Заявы на атрыманне літоўскага грамадзянства з 2020 года падалі 155 грамадзян Беларусі. Летась яго атрымалі 32 беларусы.

Па словах Гудзінскайце, плынь эміграцыі з Беларусі ў Літву пастаянна павялічваецца. Гэтую з'яву чыноўніца звязвае не толькі з вайной ва Украіне, але і з ростам літоўскай эканомікі: працадаўцам у Літве патрабуецца працоўная сіла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі