29 ліпеня курсы долара і еўра падняліся

29/07/2016 - 13:20

У пятніцу, 29 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 1,9899 да 1,9958 (19 958 старымі) беларускага рубля. Курс еўра таксама падняўся — з 2,2089 да 2,2141 (22 141 старымі), 100 расійскіх рублёў панізіліся з 3,0074 да 2,9754 (297,54 беларускага рубля за 1 расійскі рубель старымі).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,26%.

У чацвер, 28 ліпеня курс долара знізіўся з 1,9943 да 1,9899 (19 899 старымі) беларускага рубля. Курс еўра вырас з 2,1934 да 2,2089 (22 089 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў панізіліся з 3,0257 да 3,0074 (300,74 беларускага рубля за 1 расійскі рубель старымі).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі