28 верасня ў Беларусі будзе да 18 градусаў цяпла

27/09/2016 - 11:08

У сераду, 28 верасня, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, уначы слабы, удзень — 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад +3 да +9 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць 10-16 цяпла, па паўднёвым захадзе — да 18 вышэй за нуль.

У Мінску ўдзень прагназуюць +11...+13, без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 6-8 метраў за секунду, парывамі да 11 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі