Яўген Юшкевіч / Наша Ніва
Прысуд па справе былога следчага Яўгена Юшкевіча будзе абвешчаны ў Мінскім гарадскім судзе 26 снежня ў 9:45, перадаюць праваабаронцы. Хаця суд над Юшкевічам закрыты, абвяшчэнне прысуду будзе ў адкрытым рэжыме.
Юшкевіча судзяць з 15 лістапада. Суддзя — Алена Ананіч. Яго вінавацяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, яму пагражае да 15 гадоў калоніі.
За краты Юшкевіч трапіў год і восем месяцаў тму. У 2020-м ён стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта ByChange, які дапамагаў у навучанні і перападрыхтоўцы былым сілавікам і службоўцам, якія сышлі з працы па поклічу сумлення ці якіх звольнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут