26 лістапада ў Беларусі чакаецца мокры снег, па ўсходзе — з дажджом

25/11/2022 - 19:40
У суботу чакаецца снег, месцамі — з дажджом / Еўрарадыё

26 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег ці мокры снег, па ўсходзе — снег з дажджом. Удзень па паўночным усходзе Беларусі ў асобных раёнах чакаецца моцны мокры снег. Па ўсходзе ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі будзе галалёд, на дарогах галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Месцамі па Беларусі прагназуюць туман, наліпанне мокрага снегу. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны.

Уначы тэрмометры пакажуць 0...-6, удзень чакаецца ад 4 марозу да 1 цяпла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі