25 сакавіка святкуецца 100 гадоў абвяшчэння незалежнасці БНР

24/03/2018 - 21:00

25 сакавіка святкуецца 100 гадоў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (калі хто не ведае пра яе, на нашым сайце ёсць "25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР"). Вулічныя акцыі, разнастайныя мерапрыемствы пройдуць у Беларусі і ў замежжы (у суботу ў Кіеўскім парку Мінска мітынг і канцэрт арганізоўвала КХП-БНФ). Галоўнае святкаванне адбудзецца ў нядзелю каля Опернага тэатру ў Мінску, пачатак а 13-й гадзіне (праграму “Свята незалежнасці” гл. ніжэй). Мітынг і канцэрт дазволеныя ўладамі (а вось шэсце — не, і шэраг актывістаў, што хацелі на яго выйсці, трапілі за краты). Урачыстую частку правядуць народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і шоумэн Усевалад Сцебурака, музычную частку — акцёры “Свабоднага тэатра” Юлія Шаўчук і Аляксей Сапрыкін.

Святочныя мітынг і канцэрт 25 сакавіка пройдуць у Гродне на пляцоўцы ў Каложскім парку, пачатак а 13-й гадзіне. Акцыя дазволеная мясцовымі ўладамі. Як і ў Брэсце, дзе а 12-й на плошчы Свабоды пачнецца “Свята незалежнасці”. Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у Беластоку, дзе ў філармоніі выступіць Лявон Вольскі (пачатак у 15:00). Пра акцыі ў іншых гарадах гл. тут.

Еўрарадыё будзе асвятляць святкаванне стагоддзя БНР, сачыце за нашым эфірам, сайтам і сацсеткамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі