25 чэрвеня ў Беларусі пройдзе ЦТ па фізіцы

25/06/2019 - 06:46

Амаль 25 тысяч чалавек зарэгістраваліся на ЦТ па фізіцы, якое пройдзе 25 чэрвеня. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Іспыт пачнецца ў 11:00. Прыйсці на яго раяць прыкладна за паўгадзіны, каб паспець зарэгістравацца. 

На тэставанне па фізіцы абітурыент можа ўзяць з сабой калькулятар. Аднак мабільныя тэлефоны ды іншыя прылады, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю, па-ранейшаму забароненыя. 

Таксама парушэннем лічыцца, калі абітурыенты мяняюцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, просяць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэстаў. За гэта парушальнікаў выганяюць з ЦТ. 

Наступнае цэнтралізаванае тэставанне пройдзе 27 чэрвеня. У гэты дзень абітурыенты будуць здаваць гісторыю Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі