24 лістапада ў Беларусі курс долара крыху вырас

24/11/2017 - 11:20

У пятніцу, 24 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пасля зніжэння зноў пачаў расці, але не дасягнуў да 2 рублёў — у чацвер ён складаў 1,9968, у пятніцу — 1,9980 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,3635 да 2,3676 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4169 беларускага (у чацвер — 3,4153).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,07%.

Як паведамляла Еўрарадыё, курс долара ЗША ў нашай краіне павялічваўся ў першыя тыдні бягучага месяца. 15 лістапада ён дасягнуў 2 рублёў. У далейшым курс долара стаў крыху зніжацца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі