200 тысяч і брутальны разгон: як прайшоў марш "Народны Ультыматум"

25/10/2020 - 17:36
Мирный воскресный протест 25 октября 2020 года в Минске / Drone Pilots Group

25 кастрычніка ў Беларусі прайшоў традыцыйны нядзельны марш. Паводле ацэнак журналістаў, у Мінску ён сабраў каля 200 тысяч чалавек — столькі людзей не выходзіла на вуліцы сталіцы з 30-га жніўня. Сённяшні марш супаў з апошнім днём "Народнага Ультыматуму", абвешчанага Святланай Ціханоўскай. Згодна з ім у краіне павінен быў спыніцца гвалт сілавікоў супраць мірных грамадзян, з турмаў павінны былі выйсці ўсе палітвязні, а Аляксандр Лукашэнка — сысці ў адстаўку. Не — ад панядзелка ў Беларусі можа пачацца ўсеагульны страйк.

Але сілавікі не пачулі патрабаванні беларусаў, і сёння ўчынілі брутальны разгон пратэстуючых, выкарыстоўваючы светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. МУС паведаміла, што пратэстоўцы "спрабавалі нападаць на сілавікоў", таму і былі ўжытыя спецсродкі. Але ў Еўрарадыё ёсць відэа, якое паказвае, што паміж сілавікамі і людзьмі была вялікая адлегласць, а апошнім у спіны раптам паляцелі светлашумавыя гранаты.

ТГ-канал "Белыя халаты" піша, што ў Ваенным шпіталі пачалі працаваць аперацыйныя. Аб колькасці параненых пакуль нічога не вядома. Акрамя таго, што на Арлоўскай, дзе адбыўся сілавы разгон мітынгу, працавала каля 10 брыгад хуткай дапамогі.

Ці паўплывае чарговае злачынства ўладаў супраць беларускага народа на рашэнне беларусаў не выходзіць на працу ў панядзелак — мы не ведаем. Але вядома, што многія кампаніі ўжо абвясцілі 26 кастрычніка выхадным днём.

Якім запомніўся 78-ы дзень пратэстаў у Мінску — глядзіце ў фота, зробленымі Еўрарадыё, нашымі слухачамі і нашымі калегамі. Гэта быў прыгожы дзень!

 

Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / "Радыё Свабода"
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / "Радыё Свабода"
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / TUT.by
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / "Радыё Свабода"
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / TUT.by
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / "Наша Ніва"
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / Drone Pilots Group
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / TUT.by
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / TUT.by
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / TUT.by
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / РИА Новости
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / РИА Новости
Марш "Народны Ультыматум" у Мінску 25 кастрычніка 2020 года / "Радио Свобода"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі