У пятніцу, 15 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9940 да 1,9828 беларускага рубля (19 928 старымі), курс еўра таксама зменшыўся з 2,2151 да 2,2086 (22 086 старымі), 100 расійскіх рублёў у чацвер каштавалі 3,1389, сёння — 3,1396 беларускага рубля (313,96 недэнамінаваных рублёў за 1 расійскі рубель).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,26%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 14 ліпеня, курс долара знізіўся з 2,0046 да 1,9940 беларускага рубля (19 940 старымі), курс еўра неістотна вырас — з 2,2148 да 2,2151 (22 151 старымі), 100 расійскіх рублёў у чацвер каштавалі 3,1389 беларускага рубля (313,89 недэнамінаваных рублёў за 1 расійскі рубель).