Аварыя ў Жэшуве / rzeszow.policja.gov.pl
14 чалавек трапілі ў бальніцы ў Польшчы ў выніку аварыі з турыстычным аўтобусам. Раней паведамлялася пра дзесяць
Здарэнне адбылося зранку 14 снежня ў польскім Жэшуве. Кіроўца аўтобуса, 34-гадовы грамадзянін Беларусі, праехаў праз кальцавую развязку і выехаў на зялёную зону.
У аўтобусе было 47 грамадзян Беларусі, якія накіроўваліся ў Венгрыю.
Супрацоўнікі польскай паліцыі падкрэсліваюць, што кіроўца-беларус і другі кіроўца, грамадзянін Польшчы, які ў момант здарэння адпачываў, былі цвярозымі. Верагоднай прычынай аварыі, на іх думку, стала тое, што кіроўца заснуў.
Астатнім пасажырам аказалі медыцынскую дапамогу на месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут