Смаленскі абласны суд
Смаленскі абласны суд прысудзіў 13 гадоў калоніі жыхару Пецярбурга, які хацеў ваяваць на баку Узброеных Сіл Украіны (УСУ). Мужчыну абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, піша "Інтэрфакс" са спасылкай на УФСБ Расіі па Смаленскай вобласці.
Паведамляецца, што ў лютым 2022-га, пасля пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, пецярбуржац вырашыў уступіць у легіён "Свабода Расіі". Мужчына запоўніў анкету арганізацыі, у якой паведаміў пра свае баявыя навыкі, а пасля яе ўхвалення адправіўся ва Украіну праз Беларусь.
Яго затрымалі ў чэрвені 2022 года беларускія памежнікі пры спробе нелегальна перайсці мяжу. Пасля гэтага мужчыну дэпартавалі ў Расію.
Імя асуджанага расіяніна невядомае, але ў СМІ пішуць, што яму 51 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут