1 верасня ў Беларусі будзе да +26 градусаў, месцамі чакаюцца навальніцы

31/08/2023 - 22:02

Пачынаецца восень / З архіва Еўрарадыё

У пятніцу, 1 верасня, у Беларусі кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай у асобных раёнах.

Спёка, якая трымалася ў жніўні, з пачаткам восені адступіла. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 (на ўсходзе — да +18, у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — ад +19 на паўночным-захадзе да +26 градусаў на Гомельшчыне (у сталіцы — 20-22 цяпла).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі