Як карыстацца сэрвісам “Фанімані” і аўтаматычна дапамагаць Еўрарадыё / Euroradio/AI
Беларусы Польшчы могуць падтрымаць Еўрарадыё ў адзін клік падчас анлайн-шопінгу! І пры гэтым вы не выдаткуеце ні аднаго дадатковага злотага — замест гэтага сам магазін праз наступніка Fanimani адправіць нам у сярэднім 2-3% ад кошту пакупкі.
Вось як гэта зрабіць.
Трэба зарэгістравацца на старонцы сэрвіса, гэта можна зрабіць праз свой гугл-акаўнт, Apple ці ўліковую запіс Facebook.
Пасля гэтага — па сутнасці ўсё, вы можаце з каталога Fanimani пераходзіць у крамы і рабіць пакупкі. Праўда, з пашырэннем для браўзера будзе зручней — тады вам не трэба заходзіць на сэрвіс, вы можаце адразу адкрываць старонкі Allegro, Answear або любой іншай крамы. Паказваем на прыкладзе Chrome, як дадаць пашырэнне.
Націсніце чырвоную кнопку “Дадаць пашырэнне” — і пацвердзіце ўсталяванне на старонцы Chrome Web Store.
Дадайце Euroradio як арганізацыю, якую хочаце падтрымаць. Пасля ўсталявання пашырэння, калі вы трапіце ў краму, якая супрацоўнічае з Фанімані, з’явіцца акно з прапановай выбраць фундацыю.
У пошуку ўводзіце Euroradio і дадавайце нас.
Пры наведванні партнёрскіх крамаў пашырэнне будзе паведамляць, што пакупка можа падтрымаць Euroradio. Часам яно спытае пацвярджэнне — проста пераканайцеся, што ніжняя кнопка зялёная. Калі не, уключыце яе, і старонка перагрузіцца.
У многіх крамах пералічэнне не спрацуе, калі ў вас уключаны адблокер. Калі хочаце, каб падтрымка залічылася — адключыце яго для гэтай старонкі.
Беларусы ў Польшчы могуць падтрымаць працу нашай рэдакцыі сваімі падаткамі. Як гэта зрабіць, чытайце ніжэй.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут