З'явілася відэа, як тэрарысты ўрываюцца ў кавярню ў Парыжы (відэа)

19/11/2015 - 09:40

Амаль праз тыдзень пасля тэрактаў у Парыжы з'явілася відэа нападу на кавярню, размешчаную недалёка ад канцэртнай залы Bataklan.

Брытанскае выданне Daily Mail апублікавала відэаролік, на якім відаць, як работнікі кавярні і наведнікі нечакана апынаюцца сярод страляніны. У паніцы некаторыя людзі леглі на падлогу, іншыя схаваліся за барнай стойкай.

У кадры відаць збройнага чалавека, якога Daily Mail называе тэрарыстам на імя Салах Абдэслам. У нейкі момант ён спыніўся, каб страляць, пабег да машыны, якая чакала яго. Дзякуючы гэтаму засталіся ў жывых дзве жанчыны. Брытанскае выданне кажа, што тэрарыст выбег па боепрыпасы або стрэльбу заклінавала.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі