З'явілася відэа, як цяжарная Вікторыя Азаранка гатуе варэнікі

17/08/2016 - 06:56

З'явілася відэа, як цяжарная Вікторыя Азаранка гатуе варэнікі. На відэароліку, які быў змешчаны на старонцы ў Instagram беларускай тэнісісткі, Вікторыя спрабуе далучыць да кулінарнай справы і пляменніка, але гэта не выклікае ў яго вялікага энтузіязму (а магчыма ён проста ўсё хацеў зрабіць сам).

Як вядома, сёлета Азаранка выдатна пачала сезон, але вясной гульня разладзілася, тэнісістку замучылі траўмы. А ў ліпені яна аб'явіла, што чакае дзіця. Яно мусіць нарадзіцца яшчэ сёлета.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі