Зяленскі легалізаваў медыцынскі канабіс ва Украіне, ілюстрацыйнае фота
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб легалізацыі марыхуаны, паведамляе hromadske.ua. Ён набудзе моц праз паўгода і дазволіць ужыванне медыцынскага канабісу.
Пры гэтым спажыванне марыхуаны дзеля забавы ва Украіне будзе па-ранейшаму лічыцца злачынствам.
Вырошчваць медыцынскі канабіс змогуць толькі юрыдычныя асобы з ліцэнзіяй і адпаведным сертыфікатам, пад кругласутачным відэаназіраннем і з доступам паліцыі. Згодна з законам кожная расліна павінна быць улічаная і мець свой код. Лекі на аснове CBD можна будзе атрымаць толькі паводле электроннага рэцэпта ад лекара па паказаннях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут