Аляксандр Сырскі і Уладзімір Зяленскі / Reuters
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі можа адправіць галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны (УСУ) Аляксандра Сырскага ў адстаўку. Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша выданне Financial Times.
Як кажа крыніца, на выходных Зяленскі сустракаецца з камандзірамі дзеля абмеркавання сітуацыі на фронце, а таксама з патэнцыйнымі кандыдатамі на пасаду Сырскага.
Зяленскій нібыта гатовы адправіць Сырскага ў адстаўку, калі знойдзе камандзіра, які забяспечыць "плаўны пераход" кіравання войскам і не парушыць пры гэтам абарону Украіны на фронце.
Паводле Financial Times, прэзідэнт Украіны пачаў разглядаць магчымасць адстаўкі Сырскага пасля масавых пратэстаў, выкліканых звальненнем Міхаіла Фёдарава з пасады міністра абароны. Сам Фёдараў заяўляў пра існаванне канфлікту з Сырскім праз розныя погляды на развіццё вайны.
"Адна з праблем заключаецца ў тым, што ў Сырскага няма разумення таго, як ён збіраецца перамагчы. Тэорыя перамогі Сырскага зводзіцца да таго, каб пратрымацца як мага даўжэй і мабілізаваць больш людзей", — сказаў суразмоўца выдання.
Сырскі з'яўляецца галоўнакамандуючым УСУ з лютага 2024-га, тады ён змяніў на гэтай пасадзе Валерыя Залужнага. Падчас пачатку вайны Сырскі кіраваў абаронай Кіева ад расійскіх войскаў, якія ішлі з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут