Зяленскі апублікаваў падборку фота пра вайну ва Украіне

22/03/2022 - 14:41

Уладзімір Зяленскі апублікаваў падборку фота, зробленых заходнімі фотакарэспандэнтамі, пра вайну ва Украіне. Ён зноў заклікаў Захад закрыць неба над яго краінай.

"Што яшчэ павінны зрабіць акупанты, колькі яшчэ людзей павінны забіць, каб лідары Захаду, лідары NATO адказалі станоўча на ўкраінскі запыт пра беспалётную зону ці аб прадастаўленні нашай дзяржаве самалётаў, у якіх мы маем вялікую патрэбу?" — пытаецца Зяленскі.

Аўтары фотаздымкаў: Wolfgang Schwan, Alex Lourie, Diego Herrera, Aris Messinis, Wojciech Grzedzinski, Rodrigo Abd, Lara Husk.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі