ЗВР Беларусі працягваюць расці

07/10/2024 - 07:56

Папярэдні раз падобнае дасягненне было вясной 2020-га / pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць расці. Як паведамляе Нацбанк, 1 кастрычніка яны дасягнулі $8,8 млрд (папярэдні раз падобнае было вясной 2020-га). За месяц ЗВР выраслі больш чым на 161 мільён долараў.

Найперш прырост ЗВР працягваюць забяспечваць высокія цэны на золата.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі растуць з ліпеня. За жнівень яны выраслі больш чым на 165 мільёнаў долараў.

У адпаведнасці ў прагнозамі ўраду, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш за $6 млрд. Паводле зацверджаных прагнозных паказчыкаў для эканомікі на 2025 год, ЗВР павінны скласці не менш за $7,1 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі