ЗША ўвялі візавыя абмежаванні супраць 39 грамадзян Беларусі

23/12/2020 - 18:01

Дзярждэпартамэнт ЗША ўвёў візавыя абмежаванні супраць 39 чалавек, якія маюць дачыненне да "падрыву беларускай дэмакратыі". З такой заявай выступіў кіраўнік ведамства Майк Пампеа, паведамляецца на сайце Дзярждэпа.

Па яго словах, гэтыя меры прынятыя ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам №8015. 

Агулам візавыя абмежаванні ЗША наклалі ўжо на 63 грамадзян Беларусі. Падставай для такіх мераў называюцца падрыў дэмакратыі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і гвалт, які працягваецца дагэтуль.

Сёння таксама стала вядома, што Мінфін ЗША ўключыў у "чорны спіс" увесь Цэнтрвыбаркам Беларусі, першага намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча, а таксама мінскі АМАП, атрад КДБ "Альфа" і ўсё ГУУС Мінгарвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі