ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

15/04/2024 - 20:03

ЗША пашырылі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска / Reuters

Злучаныя Штаты ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША. Пад абмежаванні трапілі 10 фізічных і 12 юрыдычных асоб.

Юрыдычныя асобы:

ААТ "Тэхніка сувязі";
ААТ "Агат-сістэм";
ААТ "НДІЭВМ";
ТАА "Іннатэх Салюшнс";
ААТ "Агат — сістэмы кіравання" — кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы";
ААТ "СТАНКАГОМЕЛЬ";
BLACK SHIELD COMPANY FOR GENERAL TRADING LLC (Ірак);
CENTURONIC LTD (Кіпр);
PHOENIX LINES S. R. O. (Славакія);
RAYYA DANISMANLIK hizmetleri LIMITED SIRKETI (Турцыя);
S. GROUP AIRLINES LTD (Кіпр);
SHENZHEN 5G HIGH-TECH INNOVATION CO. (Кітай).

Таксама пад санкцыі ЗША трапілі наступныя фізічныя асобы:

Аляксандра Аксянчук — за сувязь з кітайскай кампаніяй Shenzhen 5G High-Tech Innovation, удакладняе "Зеркало". Паводле звестак аб'яднання былых сілавікоў BELPOL, гэтая кампанія купляла дэталі для рухавікоў, датчыкаў і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці танкаў і іншай зброі. Па звестках следчых, дэталі пастаўляліся спачатку ў Беларусь, а адтуль ішлі ў Расію,
Алег Юрчык — таксама за сувязь з кампаніяй Shenzhen 5G High-Tech Innovation,
Дзмітрый Браім — за сувязь з заводам "Пеленг",
Сяргей Чаргейка — за сувязь з заводам "Пеленг",
Дзмітрый Міхальцоў — першы намеснік гендырэктара — тэхнічны дырэктар ММЗ імя Вавілава — кіруючай кампаніі холдынгу "БелОМА",
Таццяна Пратаповіч — за сувязь з кампаніяй Centuronic,
Нора Ягмур (грамадзянка Швецыі) — за сувязь з Rayya danismanlik hizmetleri limited sirketi,
Самер Рія (грамадзянін Лівана) — за сувязь з Black Shield Company
Махамад Дэйры (грамадзянін Сірыі) — за сувязь з Black Shield Company,
Алхатаім Ал (грамадзянін Славакіі) — за сувязь з Black Shield Company.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі