ЗША нанеслі ўдары па Іране

12/07/2026 - 13:58

Армузскі праліў / Reuters

У ноч на 12 ліпеня амерыканскія вайскоўцы нанеслі ўдары па Іране трэці раз за тыдзень. Пра гэта ў сацсетках паведаміла Цэнтральнае камандаванне войскаў ЗША (CENTCOM), перадае DW. Іранскі дзяржтэлеканал Press TV паведаміў пра працу СПА ў Тэгеране і пра гукі выбухаў у іншых гарадах.

Амерыканскі бок патлумачыў, што ўдары сталі адказам на напад Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) на кантэйнеравоз GFS Galaxy, які следаваў праз Армузскі праліў пад кіпрскім сцягам. Адзін член экіпажа лічыцца прапаўшым без вестак, і кантэйнеравоз не можа працягнуць плаванне з-за пажару і пашкоджанняў, паказалі амерыканскія вайскоўцы.

У КВІР заявілі, што зрабілі папераджальныя стрэлы па судне, якое рухалася не па зацверджаным Іранам маршруце, а затым яно "было пашкоджана папераджальным стрэлам і спынена". Іранскі бок таксама заявіў, што Армузскі праліў застанецца закрытым да далейшага паведамлення і "да спынення інтэрвенцыі ЗША ў рэгіёне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі