Дональд Трамп / TVP info
Злучаныя Штаты сур'ёзна ставяцца да звестак пра выпадак чумы ў Расіі. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў гутарцы з журналістамі.
"Мы вельмі сур'ёзна да гэтага ставімся, мы толькі што даведаліся пра гэта. Яны называюць гэта пнеўманіяй. А пнеўманію, ведаеце, некалькі гадоў таму было лягчэй лячыць. Мікробы і бактэрыі сталі непрапарцыйна мацнейшымі", — сказаў Трамп.
Ён дадаў, што ЗША дапамогуць Расіі, наколькі змогуць.
Некалькі дзён таму, у расійскіх СМІ з'явілася паведамленне пра смерць супрацоўніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута. Прычынай смерці ў публікацыях называлі лёгачную чуму.
Пасля гэтага Расспажыўнагляд абверг звесткі пра чуму і заявіў, што афіцыйны дыягназ памерлай жанчыны — "пнеўманія нявызначанай этыялогіі". У арганізме памерлай не выявілі мікраарганізмы, звязаныя з яе прафесійнай дзейнасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут