Зноў затрыманы гомельскі актывіст Ілля Міронаў

02/03/2023 - 09:39
Ілля Міронаў / Facebook

Гомельскага актывіста Іллю Міронава зноў затрымалі. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках. Што стала прычынай, пакуль невядома.

Нагадаем, Міронаў – валанцёр з Гомеля, вядомы ў горадзе арганізатар рок-канцэртаў, а таксама былы палітвязень. Яго затрымалі ў верасні 2021 года за каментары па справе Андрэя Зэльцэра. Тады супраць яго распачалі крымінальную справу. Спачатку яго абвінавачвалі паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці), але ў выніку судзілі за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" (арт.369-1 КК). Суд прысудзіў Міронава да 1,5 года пазбаўлення волі і штрафу ў 200 базавых велічыняў. Але да таго моманту ён ужо больш за год знаходзіўся за кратамі, таму яго вызвалілі ў зале суда.

Пасля выхаду на волю актывіста ўжо некалькі разоў арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. Ён таксама паспеў падаць некалькі скаргаў у Следчы камітэт – на начальніка гомельскага ІЧУ Сяргея Баравых  і прапагандыста Рыгора Азаронка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі