Арына Сабаленка прайграла чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах іспанцы Гарбінье Мугуруса — 6:3, 3:6, 2:6. Сабаленка — 8-я ракетка свету, яе саперніца — 16-я. Нядаўна яны гулялі ў другім крузе турніру ў Досе і іспанка таксама святкавала перамогу ў трох сэтах. У паўфінале з Гарбінье Мугуруса мусіла згуляць Вікторыя Азаранка, але знялася з-за траўмы.
Такім чынам, іспанка стала сапраўднай праблемай для Сабаленка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.