Ад буйных святкаванняў пакутуюць не толькі людзі, прымаючы на грудзі феерверк, але і хатнія жывёлы. Тэматычныя групы ў сацсетках кшталту "Зніклыя і знойдзеныя сабакі" ці "Гурскага, 42." перапоўненыя паведамленнямі пра зніклых, ці знойдзенных у навагоднюю ноч сабак.
А вось у мінскім прыёмніку на Гурскага, 42 — без ажыятажу. У выхадныя дні іх брыгады не працавалі. А ў першы працоўны дзень, 3 студзеня, яны злавілі ўсяго аднаго сабаку. А вось званкі пра зніклых жывёл пачаліся яшчэ 2 студзеня, калі за дзень паступiла не менш за сем званкоў.