Як паставіць дзіця ў чаргу ў дзіцячы садок у Мінску

02/10/2026 - 17:42

У дзіцячым садку

Паставіць дзіця ў чаргу ў дзіцячы садок у Мінску можна адразу пасля атрымання пасведчання аб нараджэнні. Заяву падае адзін з законных прадстаўнікоў — бацька, маці, усынавіцель, апякун або папячыцель. Пры гэтым можна выбраць да трох дзіцячых садкоў і пазначыць жаданую дату пачатку наведвання.

Падаць заяву можна ў службе "адно акно" адміністрацыі Мінска. З сабой трэба ўзяць пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Другі варыянт — аформіць усё анлайн праз партал "Е-Паслуга": у асабістым кабінеце трэба выбраць паслугу 6.6 "Пастаноўка на ўлік для атрымання дашкольнай адукацыі", запоўніць заяву і далучыць копію пасведчання аб нараджэнні. Паслуга бясплатная, а чарга фармуецца па даце падачы заявы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі